Чацвёра грамадзян Латвіі, якіх затрымлівалі ў Беларусі, вярнуліся на радзіму

Грамадзяне Латвіі ехалі на фэст

Грамадзяне Латвіі ехалі на фэст / tvr.by

Чацвёра грамадзян Латвіі, затрыманыя ў ліпені ў Беларусі па дарозе на фэст Viva Braslav, вярнуліся на радзіму, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Маладых людзей адпусцілі, паколькі экспертызы паказалі, што ніхто з іх не ўжывае наркотыкі. Як вядома, у іх машыне знайшлі пакецік з марыхуанай, але на ім не выявілі слядоў затрыманых.

У тэлесюжэце выказваецца меркаванне, што пакецік яшчэ ў Латвіі згубіў хтосьці са знаёмых латвійцаў. Самі ж затрыманыя на відэа казалі, што яго ім не падкідвалі на мяжы.

Замежнікі толькі некалькі дзён пасля затрымання былі за кратамі, пасля ім дазволілі жыць у гасцініцы. А ў пачатку жніўня па іх справе выказаўся Аляксандр Лукашэнка, які загадаў "разабрацца". "Усе завылі: "Вось, ён усталяваў бязвізавы рэжым, каб нашых людзей арыштоўваць!" Вядома, мяне гэта турбуе", — гаварыў ён.

Чацвёра грамадзян Латвіі, якіх затрымлівалі ў Беларусі, вярнуліся на радзіму
Грамадзяне Латвіі / @pozirkonline

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі