У Беларусі затрымалі чатырох грамадзян Латвіі, якія прыехалі на фестываль
Латвійская мяжа, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі затрымалі чатырох маладых людзей з Латвіі, якія прыехалі на фестываль. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Латвіі.
Дыпламаты кажуць, што пра затрыманне маладых людзей даведаліся ад іх сваякоў, якія звязаліся з МЗС праз тэлефон. Цяпер латвійскія дыпламаты ўдакладняюць інфармацыю па афіцыйных каналах.
Латвійскія журналісты знайшлі ў сацсетках відэа, з якога вынікаў, што ў машыне маладых людзей знайшлі марыхуану. У выніку затрымалі ўсю кампанію. Іншыя падрабязнасці інцыдэнту невядомыя.
26-28 ліпеня ў Браславе (недалёка ад мяжы з Латвіяй) праходзіў буйны фэст Viva Braslav 2024. У ім удзельнічалі вядомыя выканаўцы, у тым ліку расійскія. Магчыма, маладыя людзі ехалі менавіта на гэты фэст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.