Некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі затрыманыя ў Беларусі і Расіі — МЗС
Байба Бражэ
Сёлета ў Беларусі і Расіі былі затрыманыя некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі. Прат гэта паведаміла міністр замежных спраў гэтай краіны Байба Бражэ, перадае Delfi.
Яна папярэдзіла, што грамадзяне Латвіі пры наведванні гэтых краін "рызыкуюць стаць не толькі аб'ектам разведкі з боку службаў гэтых краін, але і аб'ектам іншых правакацый". Пры гэтым у дыпламатаў Латвіі абмежаваныя магчымасці аказаць дапамогу ці ўвогуле адсутнічаюць.
Паводле звестак МЗС Латвіі на канец кастрычніка 2023 года, у Беларусі "арыштавалі і выставілі розныя абвінавачванні" 25 грамадзянам Латвіі. Большасць выпадкаў называецца палітычна матываванай. Таксама паведамлялася, што з красавіка 2022 года ў Беларусі затрымалі 18 турыстаў з Латвіі.
У Беларусі з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы дзейнічае бязвізавы рэжым, для жыхароў Польшчы ён дзейнічае з 1 ліпеня таго ж года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.