"Чалы на канікулах" #6: наезд на ІП, таксічныя адходы, ліквідацыя НДА

"Чалы на канікулах" #6: наезд на ІП, таксічныя адходы, ліквідацыя НДА

Беларускія ўлады трэці тыдзень працягваюць знішчаць грамадзянскую супольнасць. Ад ператрусаў і затрыманняў перайшлі да юрыдычных дзеянняў: 22 ліпеня Мінгарвыканкам адным махам ліквідаваў блізу 40 НДА, якія працавалі ў Беларусі. У шостым выпуску праграмы "Чалы на канікулах" абмяркуем, якую ролю грае ў грамадстве "трэці сектар" і ці магчыма на яго руінах пабудаваць паспяховую эканоміку.

Пагаворым і пра іншыя падзеі тыдня:

• намёкі на тое, што індывідуальныя прадпрымальнікі недаплачваюць падаткі;
• заяву міністра энергетыкі пра сховішча радыеактыўных адходаў у Беларусі — для адходаў "як ад АЭС, так і ад іншых вытворцаў";
• перспектывы далучэння ЗША да "сектаральных санкцый"

— і іншае. Расшыфроўваем галоўныя падзеі, заявы і сэнсы тыдня з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі