Сяргей Чалы расказаў пра свой новы праект

Сяргей Чалы

Сяргей Чалы / Еўрарадыё

У чацвер у жывым эфіры Еўрарадыё незалежны аналітык Сяргей Чалы расказаў пра свой новы праект. Гэта будзе вечаровае шоу "Ноч з Чалым". Выходзіць яно будзе два разы на месяц у суботы. Прэм'ера — ужо на наступным тыдні на YouTube-канале Чалага.

Незалежны аналітык кажа, што ў мінулых праектах яму не хапала жывога кантакту з гледачамі. Цяпер жа ён з'явіцца. Сяргей Чалы спадзяецца, што атрымаецца перыядычна выпускаць вечаровае шоу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі