"Чалы на канікулах" #7: ва ўладаў (не)падгарае

"Чалы на канікулах" #7: ва ўладаў (не)падгарае

У беларускіх уладаў настолькі (не)падгарае ад сустрэчы Ціханоўскай з Байдэнам, што пра "пячэнькі" — падарунак прэзідэнта ЗША — трызвоняць з кожнага праса, а Лукашэнка ізноў распавядае, як нехта хацеў у дзень выбараў спаліць штаб Віктара Бабаркі. І наўпрост назвае Ціханоўскую дурай. А тая тым часам сустракаецца з бізнесоўцамі ў Крамянёвай даліне.

За дзень да таго, прызначаючы на пасады новых сілавікоў, Лукашэнка ўгаворвае іх не забывацца, што ў краіне "ёсць прэзідэнт". І згадвае, як нядаўна ўгаворваў дыпламатаў "не саромецца" таго, яны з'яўляюцца "тварам прэзідэнта на пэўным участку". Што адбываецца з уладамі і як можна трактаваць гэтыя сігналы?

Да чаго вядзе мігранцкі крызіс на мяжы з Літвой? Якімі былі апошнія эканамічня рашэнні ўладаў? Ці адчуваюць яны сябе настолькі ж упэўнена, што і тыдзень таму? Як беларускія футбольныя клубы праваліліся ў еўракубках і ці можа спорт прыносіць высокія дасягненні, калі знаходзіцца "на ручным кіраванні" чыноўнікаў? Расшыфроўваем галоўныя падзеі, заявы і сэнсы тыдня з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым. Пытанні можна будзе задаваць у каментарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі