Чарговы прысуд мытнікам, Алесь Юркойць атрымаў 7 гадоў зняволення

Чарговы прысуд мытнікам, Алесь Юркойць атрымаў 7 гадоў зняволення

Вынесены прысуд чарговай групе ашмянскіх мытнікаў, былых супрацоўнікаў мытнага пункту пропуску “Каменны Лог”. Суд Партызанскага раёна Мінска ў аўторак, 5 верасня, асудзіў на розныя тэрміны зняволення 11 чалавек. Іх прызналі вінаватымі ў стварэнні арганізаванай злачыннай групы. Як інфармуе Радыё Свабода, Дзмітрыя Курневіча, якога суд прызнаў кіраўніком групы, асудзілі на 11,5 года. Тыя, хто прызнаў сваю віну, атрымалі па 5 гадоў, тыя хто не прызнаў — па 7 гадоў зняволення. Не прызнаў сваю віну Алесь Юркойць, былы мытнік, вядомы беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч. З 7 гадоў больш за два гады ён ужо правёў за кратамі падчас следства.

Агулам па справе мытнікаў праходзіць каля 60 чалавек, многіх з іх затрымалі вясной 2015 года. Большая іх частка ўжо асуджаная. Па версіі следства, мытнікі прапускалі праз мяжу з Літвы тавары без належнага афармлення, атрымлівалі за гэта хабар (ад 250 да 3000 долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі