Чарговы рабунак у Мінску, зламыснікі наведалі офіс МТС

Уначы ў Мінску быў абрабаваны офіс МТС. Рабунак здзейснілі двое хлопцаў, якія з месца злачынства паспелі ўцячы. Як інфармуе БЕЛТА, праваахоўнікі хутка высветлілі іх асобы, пачаўся пошук. Яшчэ да раніцы іх знайшлі і затрымалі супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, паведаміў кіраўнік прэс-службы сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. Падрабязнасці з'явяцца пазней.

Інфармацыя пра гучныя разбойныя напады апошнім часам часта гучыць у СМІ. Увечары 20 студзеня мужчына напаў на краму Ziko ў Мінску. Ён параніў нажом прадаўца. Пазней з'явілася фота падазраванага, яго аб'явілі ў вышук.

Напад на прадаўца ў мінскай ювелірнай краме Ziko (фота, відэа)

Новыя падрабязнасці нападу на ювелірную краму ZIKO ў Мінску (фота, відэа)

19 студзеня з'явілася відэа нападу на дзяўчыну каля станцыі метро "Пятроўшчына". Яна спрабавала ўцячы, але злачынца дагнаў дзяўчыну, адабраў сумачку і ўцёк. Яго таксама шукаюць.

Як у Мінску каля станцыі метро "Пятроўшчына" абрабавалі дзяўчыну (відэа)

1 кастрычніка 2014 года ў Мінску адбыўся самы гучны за апошні час напад на абменны пункт. Нападнік браў у закладнікі касірку.

Касірка-закладніца вызваленая, нападнік "нейтралізаваны" (фота, відэа)

Пазней стала вядома, што ў таго, хто нападаў быў пнеўматычны пісталет. Ці можна яго адрозніць ад сапраўднага? Еўрарадыё спрабуе разабрацца.

Захоп закладніцы ў Мінску: Ці можна адрозніць пнеўматыку ад баявой зброі?

Касірка з абменніка пра налётчыка: Думаеце, ён мне даў да зброі дакрануцца!

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі