Чарговы саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў лістападзе 2017 года

Чарговы саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў лістападзе 2017 года

Чарговы саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Бруселі ў лістападзе 2017 года. Пра гэта гаворыцца ў дакументах, прынятых 14 лістапада на пасяджэнні Савета Еўрасаюза па замежных справах (яно прайшло ў Бруселі), інфармуе БелаПАН.

Абмеркаваць дэталі дадзенага саміту савет мае намер да лета наступнага года. У дакуменце адзначаецца, што "на саміце будуць прааналізаваныя вынікі, дасягнутыя ў рамках Усходняга партнёрства пасля саміту ў Рызе, і абмеркаваныя крокі па далейшым умацаванні супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — партнёрамі і ЕС, а таксама паміж партнёрамі".

Савет ЕС па замежных справах прызнае пэўны прагрэс дзяржаў-удзельніц УП па рэалізацыі абавязацельстваў, прынятых на саміце ў Рызе ў 2015 годзе. У той жа час гэты еўрапейскі орган падкрэсліў важнасць таго, што ўдзельнікі праграмы і ў будучым павінны быць поўныя рашучасці праводзіць рэформы, у прыватнасці, "у сферы судовай сістэмы, барацьбы з карупцыяй і дзяржаўнага кіравання".

У дакуменце закранутая тэма паляпшэння адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Савет прывітаў магчымасць "далейшага развіцця адносін ЕС — Беларусь у адпаведнасці з канкрэтнымі крокамі, якія павінны быць зроблены Беларуссю, у тым ліку ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі".

Савет ухваліў нядаўняе падпісанне з нашай краінай пагаднення аб партнёрстве ў сферы мабільнасці. Цяпер Савет ЕС па замежных справах чакае завяршэння перамоў па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Усходняе партнёрства — праект ЕС, закліканы развіваць інтэграцыйныя сувязі Еўрасаюза з Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Беларусь у ім удзельнічае толькі на ўзроўні шматбаковага супрацоўніцтва. З-за праблем з правамі чалавека і замарожваннем адносін з ЕС у папярэднія гады Беларусь не ўдзельнічала ў рэалізацыі двухбаковых праектаў у рамках Усходняга партнёрства.

Чарговы саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў лістападзе 2017 года
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі