Ці гатовыя беларусы на прэзідэнцкіх выбарах галасаваць за жанчыну?
Калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, ужо амаль вядома. Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з Пасланнем да беларускага народа і Парламента, выказаўся за тое, каб правесці парламенцкія выбары на 10 месяцаў раней тэрміну – у лістападзе 2019 года. Прэзідэнцкія ж выбары праводзіць раней кіраўнік краіны чакана не пажадаў. Гэта азначае, што палітыкам час распачынаць свае перадвыбарчыя кампаніі.
Ці варта чакаць, што ў выбарчую барацьбу актыўна ўключацца прадстаўнікі дэмакратычных сіл не толькі са сталіцы, але і з рэгіёнаў? Якія на гэтую выбарчую кампанію амбіцыі ў лідаркі “Нашага дома” Вольгі Карач? Ці гатовыя беларусы галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах за кандыдата-жанчыну?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца грамадскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач.