Ці можа Кітай націснуць на Мінск і спыніць міграцыйны крызіс? Меркаванне Польшчы

Польская памежніца

Польская памежніца / Straż Graniczna

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Цэзары Томчык пракаментаваў магчымасць умяшання Кітая ў вырашэнне міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы.

Кітай не хоча пагаршэння сітуацыі, сказаў Томчык, адказваючы на пытанне Reuters аб тым, ці можа Пекін дапамагчы Польшчы завяршыць крызіс.

"Кітай — глабальны ігрок. У Кітая глабальныя інтарэсы ў Еўропе. І ім трэба неяк дабрацца да Еўропы", — сказаў палітык.

Польшча поўнасцю закрыла чатыры з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю праз напружанасць у стасунках з Мінскам.

"Мы гатовыя да любога рашэння ў гэтай сферы, таму што не дапусцім, каб гэты міграцыйны крызіс, выкліканы Беларуссю, працягваўся бясконца", — дадаў намеснік міністра.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС пачаўся ў 2021 годзе. У траўні 2024 года смяротнае раненне атрымаў польскі вайсковец, задзейнічаны ў ахове мяжы. Як мяркуецца, яго параніў адзін з мігрантаў. МЗС Польшчы запатрабаваў ад Беларусі выдачы чалавека, якога падазраюць у забойстве салдата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі