Ці можна купіць дыстылятар і гнаць самагон для сябе? У МУС адказалі
Бутлегеры
Жыхар Гродна спытаў МУС, ці можна ў Беларусі купіць дыстылятар і гнаць самагон. Ён удакладніў, што напой хоча вырабляць толькі для сябе.
Але, як нагадалі ў МУС, і для асабістага выкарыстання гнаць у Беларусі самагон нельга. Пры гэтым няма нормы, якая забараняе купляць дыстылятар.
"Калі выкарыстоўваць дыстылятар для вытворчасці самагону, то за гэта прыйдзецца адказваць па законе", — папярэдзілі ў абласным упраўленні ўнутраных спраў.
У Беларусі за выраб самагону або брагі штрафуюць — 5 базавых велічынь (200 рублёў). Пры паўторным парушэнні пакаранне больш суровае. Пры гэтым адразу ж канфіскуюць не толькі дыстылятар, але і атрыманую з яго прадукцыю. Што з ёй адбываецца потым, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.