Такога няма нават у Маска: у Беларусі знайшлі самагонны завод на колах
Беларускі самагонамабіль / t.me/pressmvd
У Свіслацкім раёне міліцыя і інспектары прыродааховы затрымалі ў лесе дваіх мясцовых жыхароў. Яны выраблялі самагон у незвычайных умовах.
— 29 і 37-гадовы Кулібіны зрэзалі са старога УАЗа дах, унутр на ўвесь грузавы аб'ём аўтамабіля ўмантавалі самагонны апарат, затым усталявалі дах на месца. У мэтах канспірацыі мабільны агрэгат курсіраваў па Белавежскай пушчы, спыняючыся ў розных месцах для вырабу алкаголю. Яго суправаджалі два аўто: у адным знаходзіўся кацёл, у іншым — мука, — піша прэс-служба МУС.
У мужчын забралі 60 літраў гатовага самагону. Таксама знішчана больш за 6 тон брагі.
— Праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны і магчымыя саўдзельнікі бутлегераў, — заключае МУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.