Да +32°С і аранжавы ўзровень небяспекі. Надвор'е ў Беларусі 2-га верасня
Надвор'е ў Беларусі
У панядзелак, 2-га верасня паветра ў Беларусі прагрэецца да плюс 32. Праз спёку і надзвычайную пажарную небяспеку (пятага класа) аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Надвор'е ў другі дзень восені будзе воблачнае з праясненнямі. Уночы і раніцай па паўночным захадзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы з парывістым ветрам. Уночы і раніцай месцамі будзе слабы туман.
Уночы тэмпература апусціцца да +13 — +19 градусаў. А ўдзень слупкі тэрмометраў пакажуць ад 24 да 30 градусаў. У раёнах па поўдні Беларусі тэмпература паветра дасягне 32 градусаў цяпла. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Мінску 2-га жніўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е без істотных ападкаў. Уночы — ад +15°C да +17°C. Удзень — да +28°C.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.