Дар’я Домрачава правяла ў Мінску бегавую размінку (фота)

Дар’я Домрачава правяла ў Мінску бегавую размінку (фота)

Знакамітая беларуская біятланістка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава правяла ў Мінску бегавую размінку. У ёй паўдзельнічала каманда Dream team Мінскага паўмарафона, які прызначаны на 10 верасня (чакаецца ўдзел больш за 30 тысяч удзельнікаў). У яе складзе — вядомыя медыяперсоны, кіраўнікі ведамстваў, буйных прадпрыемстваў, адзначае БЕЛТА.

Правесці размінку на вуліцы перашкодзіла халоднае і дажджлівае надвор’е. Таму яна прайшла ў спарткомплексе Falcon club.

Дарэчы, Домрачава патлумачыла чаму сёлета не будзе “Гонкі легенд”. Прычына — падрыхтоўка да алімпійскага сезону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі