Дэлегацыя з Еўрасаюза ацэніць стан і перспектывы дачыненняў з Беларуссю

Дэлегацыя з Еўрасаюза ацэніць стан і перспектывы дачыненняў з Беларуссю

У Беларусь прыедзе дэлегацыя Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне. Візіт працягнецца 9-10 снежня. Як інфармуе прэс-служба Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, дэлегацыю ачоляць Гунар Віганд, намеснік кіруючага дырэктара па пытаннях Еўропы, Сярэдняй Азіі, Катарына Матэрнава, намеснік гендырэктара па палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне. Адзначаецца, што ў склад дэлегацыі будзе ўваходзіць прадстаўнік Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па гандлю.

Вядома, што госці з ЕС сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўлады, апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама з кіраўнікамі місій краін Еўрасаюза і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый. Мэта — спроба ацаніць стан дачыненняў ЕС і Беларусі ды абмеркаваць далейшыя крокі.

Варта адзначыць, што 7-9 снежня ў беларускай сталіцы будзе знаходзіцца іншая дэлегацыя з ЕС. Яе задачай з'яўляецца падрыхтоўка штогадовай праграмы дзеянняў Еўрасаюза для Беларусі (г. зн. праграмы супрацоўніцтва з РБ на 2016 год пры фінансавай падтрымцы ЕС). Яе кіраўнік — Мацье Буске, начальнік аддзела Усходняга суседства Генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі