"Дняпро" і мінскае "Дынама" выйшлі ў плэй-оф Лігі Еўропы

Мінскае "Дынама" і магілёўскі"Дняпро" выйшлі ў плэй-оф Лігі Еўропы. Дынамаўцы ў цяжкай барацьбе здолелі перамагчы "Макабі" з Хайфы — 3:1 (першы матч — 0:1).
Лік на 26-й хвіліне адкрыў нападаючы гасцей Двалішвілі, аднак ужо на 35-й хвіліне Страхановіч пасля эфектнага паса пяткай Пуцілы зраўнівае лік. На 54-й хвіліне вызначаецца ўжо сам Пуціла (з дапамогай рыкашэта ад нагі абаронцы гасцей), а на апошняй хвіліне асноўнага часу ён жа са штрафнога забівае трэці мяч.

Магілёўцы выйгралі ў гасцях у чэшскага "Баніка" — 2:1 (першы матч — 1:0). Юрчанка на 23-й хвіліне адкрывае лік з пенальці, аднак ужо праз тры хвіліны гаспадары зраўніваюць лік. Аднак на 70-й вызначаецца Зяньковіч, які здымае ўсе пытанні ў гэтай гульні.

Нагадаем, у плэй-оф Лігі Еўропы згуляе і барысаўскі БАТЭ. Лёсаванне пройдзе ў пятніцу ў Швейцарыі. Матчы гэтага этапа пройдуць 19 і 26 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі