Два прадстаўнікі БХД увайшлі ў склад выбарчых камісій

Два прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі БХД уключаныя ў склад тэрытарыяльных камісій па выбарах у мясцовыя саветы. Пра гэта, спасылаючыся на словы сустаршыні аргкамітэта Паўла Севярынца, піша агенцтва “БелаПАН”. У Глубокскую раённую выбарчую камісію ўвайшоў Юрась Кіилбасіч, а ў Пастаўскую — Людміла Цыбулька. Яны вылучаліся шляхам збору подпісаў, бо хрысціянскія дэмакраты не атрымалі дзяржаўнай рэгістрацыі.

Усяго было вылучана 43 прадстаўнікі БХД. Аргкамітэт прапаноўваў сваіх прыхільнікаў у абласныя і ў Мінскую гарадскую выбарчыя камісіі, у камісіі ва ўсіх буйных гарадах і раёнах., "дзе будуць праходзіць найбольш актыўныя кампаніі кандыдатаў" ад БХД.