Два срэбраныя медалі беларуса Міхневіча ўручаныя датчаніну і немцу

Два срэбраныя медалі беларуса Міхневіча ўручаныя датчаніну і немцу

Срэбраныя медалі чэмпіянатаў свету па лёгкай атлетыцы 2006 і 2010 гадоў сёння былі ўручаныя датчаніну Ёахіму Ольсену і немцу Ральфу Бартэлсу адпаведна, перадае ТАСС. Раней гэтыя медалі належалі беларускаму штурхальніку ядра Андрэю Міхневічу. Аднак ён быў пазбаўлены ўзнагародаў пасля абвінавачання ва ўжыванні допінгу. 

Урачыстыя цырымоніі ўручэння двух медалёў чэмпіянатаў свету ў памяшканні адбыліся ў пятніцу ў англійскім Бірмінгеме. Там адбываецца чарговы зімовы чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. 

Узнагароды Ольсену і Бартэлсу ўручыў кіраўнік Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансэн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі