Дзед Мароз у Мінску праедзе па праспекце Незалежнасці на трактары

Дзед Мароз у Мінску праедзе па праспекце Незалежнасці на трактары

Больш за тысячу казачных персанажаў прымуць чёлета ўдзел у традыцыйным шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурак. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавяла першая намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Па яе словах, навагодняе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак пачнецца 23 снежня а 17-й гадзіне. Акрамя Дзядоў Марозаў і Снягурак у ім прымуць удзел і іншыя казачныя героі.

Шэсце пройдзе ад плошчы Незалежнасці па праспекце Незалежнасці і вуліцы Леніна, праспекце Пераможцаў да Палаца спорту. 

Навінкай гэтага года будзе тое, што галоўны Дзед Мароз і Снягурка паедуць не ў карэце, як летась, а на трактары. Суправаджаць іх будзе картэж з яшчэ васьмі трактараў. 

Каля Палаца спорту адбудзецца танцавальны флэш-моб з удзелам гледачоў. А завяршыцца ўсё пнеўмафеерверкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі