Дзяржаўная тэлерадыёкампанія "Крым" працуе пад наглядам узброеных людзей
Журналісты кажуць, што вайскоўцы без знакаў адрознення. Але тыя не перашкаджаюць працы журналістаў.
Як інфармуе УНІАН, каля тэлерадыёкампаніі стаіць КаМАЗ і ў ім такія ж людзі ў камуфляжы і са зброяй, як былі сёння ў аэрапорце.
Нагадаем, што 27 лютага невядомыя ўзброеныя людзі захапілі будынкі Саўміна і Вярхоўнай Рады Крыма. Ад ночы 28 лютага ў аэрапорце Сімферопаля знаходзіліся некалькі дзясяткаў людзей у ваеннай форме з аўтаматамі. Акрамя таго, у аэрапорце прысутнічала група людзей з георгіеўскімі стужачкамі. Усе яны казалі, што ахоўваюць тэрыторыю ад магчымага прыбыцця "бандэраўцаў" з мацерыковай Украіны.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Крыма Уладзімір Клычнікаў заявіў, што ў аэрапорце Сімферопаля знаходзяцца не расійскія вайскоўцы, як пра гэта пішуць у СМІ, а крымскія атрады самаабароны.
Як паведамляюць відавочцы, цяпер узброеныя людзі ў камуфляжы без апазнавальных знакаў пакінулі тэрыторыю аэрапорта Сімферопаля.
Фота — Reuters