Дзяржсакратар ЗША папярэдзіў Расію: Санкцыі могуць стаць больш жорсткімі

Керы падкрэсліў, што перамовы былі прадуктыўнымі, аднак дасягнутыя дамоўленасці трэба ажыццявіць. Пры гэтым дзяржсакратар адзначыў, што ў ЗША не застанецца іншага выбару, як зрабіць санкцыі супраць Расіі больш жорсткімі ў выпадку, калі Масква не выканае дамоўленасці, адзначае ВВС.
 

Нагадаем, у Жэневе Украіну прадстаўляў выконваючы абавязкі кіраўніка МЗС Андрэй Дэшчыца, Расію — міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, ЕС — кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан, ЗША — дзяржсакратар Джон Керы. У выніку, была прынятая заява пра канкрэтныя крокі па дээскалацыі напружанасці ва Украіне.

Паводле гэтага дакументу, усе бакі канфлікту ва Украіне павінны ўстрымлівацца ад любога гвалту, экстрэмізму, запалохвання. Усе незаконныя ўзброеныя фармаванні павінны быць раззброеныя, захопленыя будынкі вернутыя іх уладальнікам, усе гарады, плошчы вызваленыя. Улады Украіны абавязуюцца аб'явіць амністыю ўсім пратэстоўцам, якія здадуць зброю і вызваляць занятыя будынкі, за выключэннем тых, хто здзейсніў цяжкія злачынствы.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі