Эрдаган заявіў пра адкрыццё межаў з ЕС для ўцекачоў з Сірыі

Эрдаган заявіў пра адкрыццё межаў з ЕС для ўцекачоў з Сірыі

28 лютага Турцыя адкрыла для ўцекачоў з Сірыі мяжу з Еўрасаюзам. Пра гэта прэзідэнт краіны Раджэп Эрдаган заявіў, выступаючы перад сябрамі сваёй партыі. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, кіраўнік Турцыі кажа, што ў краіне зараз знаходзіцца 3,7 мільёна сірыйцаў. 

“Што мы ўчора зрабілі? Мы адкрылі межы, і цяпер праз іх прарваліся каля 18 тысяч чалавек. Сёння іх колькасць можа дасягнуць 25 ці 30 тысяч чалавек. (...) Наша краіна не ў стане справіцца з новай хваляй бежанцаў”, — сказаў Эрдаган.

Рашэнне Эрдагана адкрыць мяжы фактычна азначае адмову выконваць умовы пагаднення з Еўрасаюзам. Вясной 2016 года Турцыя і ЕС падпісалі пагадненне па пытанні размяшчэння бежанцаў. Брусель і Анкара дамовіліся аб тым, што нелегальныя мігранты, якія прыбываюць з Турцыі на грэчаскія выспы, будуць вяртацца назад у Турцыю. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі