Фатографа, які хацеў стаць прэзідэнтам Беларусі, пасадзілі ў турму за наркотыкі

Фатографа, які хацеў стаць прэзідэнтам Беларусі, пасадзілі ў турму за наркотыкі

39-гадовы фатограф з Наваполацка Аляксандр Юдаеў, які ў 2015 годзе хацеў стаць прэзідэнтам Беларусі, трапіў у калонію паводле “наркатычнага” артыкула. Як піша “Наша Ніва”, Юдаеў на мінулых прэзадэнцкіх выбарах спрабаваў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў, але праз памылкі ў звестках ЦВК яму адмовіла.

У «перадвыбарчых» інтэрв’ю ён казаў, што гатовы даць Лукашэнку пасаду прэм’ер-міністра, а Крым прызнаць расійскім. Пры гэтым Юдаеў лічыў, што Беларусь і Расія павінны аб’ядноўвацца “духоўна”.

Цяпер Юдаеў трапіў у медыйную прастору з нагоды парушэння закону: 16 траўня яго асудзілі паводле ч.3 арт 328. Дакладная фармулёўка гучыць так: “Незаконны з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, здзейснены групай асобаў, альбо службовай асобай з выкарыстанне службовых паўнамоцтваў, альбо збыт наркатычных сродкаў ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, вайсковых частках, альбо загадзя непаўналетнім”.

Юдаеву прысудзілі 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Адметна, што Юдаеў —  бацька чатырох дзяцей. У калоніі піша вершы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі