Федэрацыя біятлона: Домрачава не будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету
Беларуская федэрацыя біятлона заявіла, што Дар'я Домрачава не будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету ў сакавіку ў Нарвегіі. Яна пракаментавала інфармацыю аднаго з нямецкіх СМІ. Паведамлялася, што Домрачава ўзмоцнена трэніруецца менавіта з мэтай удзелу ў сусветным першынстве.
Аднак Беларуская федэрацыя біятлона адзначае, што трохразовая алімпійская чэмпіёнка, якая прапускае бягучы сезон, не паведамляла пра жаданне вярнуцца да актыўных выступленняў у бліжэйшыя месяцы. Навіну ў нямецкім выданні БФБ называе "самапіярам", інфармуе БЕЛТА.