Федэрацыя футбола перанесла "Матч зорак" — некалькі чалавек адмовіліся ехаць

Федэрацыя футбола перанесла "Матч зорак" — некалькі чалавек адмовіліся ехаць

Федэрацыя футбола Беларусі перанесла "Матч зорак", які мусіў прайсці на мінскім стадыёне "Дынама" 5 чэрвеня і быў прымеркаваны на 110-х угодкаў беларускага футбола. Меркавалася, што сустрэнуцца дзве зборныя ветэранаў — беларуская і "еўрапейская". Абяцаўся ўдзел вядомых у мінулым футбалістаў.

Аднак у федэрацыі нешта пайшло не так. Пра прычыны пераносу на няпэўны тэрмін не паведамляецца. Раней стала вядома, што некаторыя патэнцыйныя ўдзельнікі з "еўрапейскага" боку сталі адмаўляцца ехаць у Мінск — літовец Эдгарас Янкаўскас, чэх Томаш Расіцкі. Магчыма, былі і іншыя адмовы. Да таго ж узнікла праблема з прылётам у Беларусь.

"Матч зорак" мусіў стаць развітальным для найлепшага беларускага футбаліста ў XXI стагоддзі Аляксандра Глеба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі