Фотафакт: Беларуска ўзняла бел-чырвона-белы сцяг на гары Матэрхорн
Беларуска Таццяна Гацура-Яворская ўзняла бел-чырвона-белы сцяг на гары Матэрхорн у Пенінскіх Альпах, на мяжы Швейцарыі і Італіі. Фотаздымкі яна змясціла ў Facebook. Гацура-Яворская піша, што падымалася на гару "па тэхнічна складаным маршруце, але неяк без эйфарыі". На дарозе яна згубіла свой мабільны тэлефон.
Фота: Facebook