Гендырэктар МАГАТЭ: Праект Астравецкай АЭС ― адзін з найбольш паспяховых
У аўторак, 19 красавіка, у Мінску адкрыўся восьмы форум "Атамэкспа ― Беларусь". На адкрыцці выступілі віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, намеснік генеральнага дырэктара карпарацыі "Расатам" Аляксандр Лакшын і генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана.
Падчас свайго выступу Юкія Амана выказаў удзячнасць Беларусі за магчымасць наведаць форум, а таксама назваў праект Астравецкай АЭС адным з найбольш паспяховых у свеце:
"На дадзены момант можна сказаць, што стварэнне двухблочнай станцыі ў Астраўцы ― гэта адзін з найбольш паспяховых праектаў ў краінах, якія ступаюць на шлях развіцця атамнай энергетыкі", ― сказаў Юкія Амана.
Па дадзеных гендырэктара МАГАТЭ, на дадзены момант у свеце эксплуатуецца 444 блока атамных электрастанцый, якія працуюць у 30 краінах. 64 рэактара знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва (2 з іх ― на Астравецкай АЭС), 30 краін маюць намер развіваць ядзерную энергетыку.
"Атамэкспа ― Беларусь 2016" працягнецца да 20 красавіка, яго мерапрыемствы праходзяць у выставачным цэнтры "Белэкспа" на вуліцы Купалы.