"Гродна-Азот" будуе склад двухвокісу вугляроду. Эколагі абураюцца
Эколагі выявілі масу парушэнняў
Некалькі тыдняў таму ў Гродне завяршылася грамадскае абмеркаванне з нагоды ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) новага аб'екта прадпрыемства "Гродна Азот".
На сайце мясцовага выканкама апублікавалі справаздачу па АУНА, якая праводзіцца арганізацыяй ААТ "ГІАП".
Яго падрабязна вывучылі эксперты экалагічнай арганізацыі ЭКАДОМ і знайшлі нямала парушэнняў датычна санітарна-ахоўнай зоны, забруджвання паветра і шумавога ўздзеяння.
Еўрарадыё пераказвае матэрыял экаэкспертаў.
Санітарна-ахоўная зона
Будаўніцтва прадугледжвае ўзвядзенне вытворчага корпуса, склада вадкага двухвокісу вугляроду, трансфарматарнай падстанцыі на тэрыторыі прадпрыемства ААТ "Гродна Азот".
Першае, на што звяртаюць увагу эксперты — знаходжанне жылых забудоў у межах санітарна-ахоўнай зоны, якая складае 1750 метраў на заходнім, паўночна-заходнім і паўднёва-заходнім напрамках, а таксама 2000 метраў па ўсіх астатніх.
Паводле справаздачы аб АУНА бліжэйшая жылая забудова размешчаецца на адлегласці 1500 метраў. Аднак, вывучыўшы кадастравую карту, эксперты ЭКАДОМ выявілі на адлегласці ў 1000 метраў у паўночным кірунку населены пункт Вялікая Капліца, на адлегласці 1480 метраў у паўднёва-заходнім кірунку — дзіцячы дом, на адлегласці 150 метраў — садовае таварыства "Хімік-Азот". А ў заходнім напрамку ўсяго ў 164 метрах ад прампляцоўкі знаходзіцца адкрытае спартовае збудаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.