Гродзенская вобласць зноў увяла збор за перасячэнне мяжы

На мяжы / gpk.gov.by
На мяжы / gpk.gov.by

Гродзенскі аблсавет вырашыў аднавіць збор за перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Адпаведнае рашэнне было прынятае 29 снежня і апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 13 студзеня.

Збор быў уведзены ў чэрвені 2021-га і дзейнічаў да канца 2022 года. Новае рашэнне будзе дзейнічаць да канца 2025 года. Плаціць збор трэба будзе з лютага, калі дакумент набудзе моц. Гэта значыць, што яшчэ ў студзені выехаць праз Гродзенскую вобласць у Польшчу і Літву можна бясплатна.

Як і раней, заплаціць за выезд давядзецца адну базавую велічыню за машыну. Праўда, з Новага года базавая вырасла — цяпер гэта ўжо 37 рублёў, а не 32.

Ад аплаты збору вызваленыя вышэйшыя чыноўнікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, чальцы ўрада, дыпламаты, людзі, якія едуць на пахаванне блізкіх сваякоў, інваліды І і ІІ групы ды іх суправаджальнікі, удзельнікі ліквідацыі наступстваў кастарофы на ЧАЭС і шэраг іншых катэгорый.

Напярэдадні стала вядома, што такі ж збор увялі і ў Віцебскай вобласці.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі