Грузія cвяткуе гістарычны выхад у фінал Euro 2024. Фотафакт
Фанаты Грузіі ўварваліся на поле, каб адсвяткаваць перамогу
Зборная Грузіі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў чэмпіянат Еўропы па футболе. У стыкавым матчы, які прайшоў у Тбілісі ўвечары 26 сакавіка, яна абыграла Грэцыю.
Гульня ішла вельмі напружана. Асноўны і дадатковы час матча завяршыўся з лікам 0:0. Лёс Грузіі вырашыла серыя пасляматчавых пенальці — Грэцыя там прайграла з лікам 4:2.
Пасля заканчэння асноўнага часу гульні заўзятары зборнай Грузіі выбеглі на поле. Таксама масавыя гулянні адбыліся ў самой краіне. Эмоцыі аматараў футбола білі праз край.
Ну вы зразумелі!! Учора мы гудзелі, бо Дзень Волі, сёння гудзім, бо картвэлы выйшлі у фінальную частку. Ну і яшчэ таму што пчаляра глядзелі) pic.twitter.com/PKULDirIJn
— Čalaviek z bulvara Šachcioraŭ (@syarozhyk) March 26, 2024
Футбалісты зборнай Грузіі атрымаюць ордэны Гонару за выхад у фінальную стадыю Еўра-2024. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ.
Наш карэспандэнт перадае з месца падзей pic.twitter.com/nRjeNqnOa4
— Čalaviek z bulvara Šachcioraŭ (@syarozhyk) March 26, 2024
На Еўра-2024 Грузія згуляе ў групе F з Турцыяй, Партугаліяй і Чэхіяй. Турнір пройдзе ў Германіі з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.