Гулец італьянскай зборнай: Самі прыбіраемся ў сваіх нумарах у Рыа

Гулец італьянскай зборнай: Самі прыбіраемся ў сваіх нумарах у Рыа

З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца спартсмены ў Алімпійскай вёсцы ў Рыа-дэ-Жанейра.

Кіраўнік італьянскіх алімпійцаў Карла Марнаці гаворыць, што прыйшлося самім наймаць рабочых для рамонту:

“Будаўнікі, электрыкі і слесары былі нанятыя намі ў тэрміновым парадку, працавалі некалькі дзён, каб атлеты змаглі жыць у нармальных умовах як мага хутчэй”.

Гулец валейбольнай зборнай Італіі Іван Зайцаў кажа, што алімпійцы самі прыбіраюцца ў пакоях:

“Нумары, шчыра кажучы, не вельмі, у іх не прыбіраюць з нашага прыезду, мэблі не хапае. Спрабуем паміж сабой арганізавацца, швабры нейкія купіць, таму што бардак такі ў алімпійскай вёсцы”, — цытуе спартсмена выданне rsport.ru.

Гулец італьянскай зборнай: Самі прыбіраемся ў сваіх нумарах у Рыа
Брудныя вокны ў нумарах беларускіх спартсменаў. Фота: noc.by

Беларусы скардзяцца на адсутнасць гарачай вады і каналізацыю:

“У нумарах няма гарачай вады, халодная падаецца з перабоямі, не працуе каналізацыя, а на падлозе, на вокнах і лесвічных пралётах ляжыць бруд”.

Аўстралійскія спартоўцы нават адмаўляюцца жыць у вёсцы. Шэф аўстралійскай зборнай Кітым Чылер сцвярджае, што ў памяшканнях забітыя трубы каналізацыі, тырчыць аголеная праводка.

“Я ніколі не была ў вёсцы, у якой былі б такія ўмовы ці, лепш сказаць, у якой не было б умоў наогул. З-за праблем з газам, электрычнасцю і водаправодам я вырашыла, што ніводзін удзельнік аўстралійскай зборнай не пераедзе туды”.

Гулец італьянскай зборнай: Самі прыбіраемся ў сваіх нумарах у Рыа
Забіты зліў у нумары беларускіх спартсменаў. Фота: noc.by

Зборная Аргентыны таксама часова пакінула алімпійскую вёску:

“Мы вырашылі не рызыкаваць. Будынак у дрэнным стане. Два паверхі з пяці наогул не гатовыя”, — тлумачыць кіраўнік аргентынскай дэлегацыі Херарда Вертхейн выданню Wall Street Journal.

Гулец італьянскай зборнай: Самі прыбіраемся ў сваіх нумарах у Рыа
Так выглядала падлога ў нумарах беларускай зборнай. Фота: noc.by

Старшы трэнер зборнай Расіі Валянціна Радзівоненка так пракаментавала сітуацыю агенцтву ТАСС:

“Усё нармальна, рассялілі адразу, без праблем ... Адзінае, канешне, скардзяцца, што месцы ў Алімпійскай вёсцы не гатовыя для нармальнага і камфортнага пражывання. Можа быць, арганізатары не чакалі, што прыезд дэлегацыі будзе такім раннім?”

Гулец італьянскай зборнай: Самі прыбіраемся ў сваіх нумарах у Рыа
Будынак, дзе жывуць спартсмены беларускай зборнай. Фота: noc.by

“Мы сутыкнуліся з некаторымі цяжкасцямі ў плане тэхнічнага абслугоўвання, гэта не рэдкасць з новымі будынкамі такога тыпу. Мы прыкладаем усе намаганні, каб іх пераадолець”, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве брытанскай каманды.

Алімпійская вёска ў Рыа — гэта жылы комплекс з 31 будынка, якія могуць змясціць 10,5 тысяч спартсменаў і 7 тысяч афіцыйных асоб. Агульная колькасць жылых нумароў складае 10 160.

Кошт пабудовы Алімпійскай вёскі складае 1,5 млрд долараў.

Гулец зборнай Польшчы паказвае свой нумар у Алімпійскай вёсцы.
Адзін з нумароў для беларускай алімпійскай зборнай. Відэа Алены Леўчанкі.

Падчас Зімовай Алімпіяды ў Сочы. У Алімпійскай вёсцы таксама ўсё не было бездакорным. Да прыкладу, некаторыя прыбіральні мелі па два ўнітазы, якія стаялі побач. Упершыню пра такі туалет распавёў карэспандэнт BBC Стыў Розенберг. Пасля чаго рэдкія спартсмены не сфатаграфаваліся з гэтым цудам сантэхнікі.

Гулец італьянскай зборнай: Самі прыбіраемся ў сваіх нумарах у Рыа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі