Гурт "НагУаль" выпусціў песню ў памяць пра Аляксея Стрэльнікава

Аляксей Стрэльнікаў / https://www.facebook.com/alexey.strelnicov/
Аляксей Стрэльнікаў / https://www.facebook.com/alexey.strelnicov/

Гурт "НагУаль" выпусціў песню ў памяць пра Аляксея Стрэльнікава, мастацтвазнаўцу, тэатральнага крытыка і журналіста. 17 снежня ён трагічна загінуў па дарозе на тэатральны воркшоп, спрабуючы перайсці па лёдзе возера. Стрэльнікаву было 39 гадоў.

Песня мае назву "Лёшкава святло".

"Лёша, дарагі сябар, гэтая музыка для цябе, — піша саліст гурта Леанід Паўлёнак пад відэа на сваім YouTube-канале. — Яна нарадзілася тады, калі цябе не стала на гэтай зямлі. Твае прамяні будуць нам свяціць, твая пяшчота і бясконцая непасрэднасць будуць дапамагаць нам і натхняць. Шкада, што так здараецца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі