Стала вядома, як загінуў Аляксей Стрэльнікаў
Аляксей Стрэльнікаў / Белсат
Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў праваліўся пад лёд, здолеў выбрацца, але замёрз. Абставіны яго гібелі расказала жонка Алена Іванюшэнка.
У той дзень Аляксей паехаў за горад на тэатральны воркшоп. "Ён радаваўся прыродзе і працы з людзьмі. Дарогі занесла і ім давялося пераходзіць возера. Гэта не было легкадумнае рашэнне. Але. Лёша праваліўся пад лёд. Ён выбраўся. Але стаяў моцны мароз. Дапамога не паспела прыйсці", — кажа Алёна.
Яна перакананая, што Аляксей зрабіў "усё, што было ў яго сілах і больш, абы застацца тут з нашым сынам", але гэта быў няшчасны выпадак. У тую раніцу ён паспеў пагуляць з сынам, быў спакойны. "І як мне сказалі потым, ён заставаўся такім да самага канца, спакойным і чалавечным. Але чамусьці я гэта ведала і так", — кажа Алёна.
Пра смерць мастацтвазнаўцы, тэатральнага крытыка і рэжысёра Аляксея Стрэльнікава стала вядома 17 снежня. Учора ў храме Свята-Елісавецінскага манастыра прайшло развітанне з Аляксеем. Пахавалі яго на Лясным могілках у Мінску. Стральнікаву было 39 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.