Хакейную зборную Расіі могуць пазбавіць "срэбра" чэмпіянату свету?
Прычына — скандал, які адбыўся падчас гучання канадскага гімну пасля фінальнага матчу.
Хакейную зборную Расіі могуць пазбавіць "срэбра" чэмпіянату свету, які нядаўна прайшоў у Чэхіі. Пра гэта заявіў двухразовы алімпійскі чэмпіён, вядомы савецкі хакеіст (гуляў за зборную СССР, за маскоўскія "Спартак" і "Крылы Саветаў") Аляксандр Кажэўнікаў.
Нагадаем, у фінале чэмпіянату свету зборная Расіі разгромна прайграла Канадзе — 1:6. Яшчэ да гучання канадскага гімну пасля фінальнага матчу амаль усе расіяне сышлі з лёду. У каментары сайту gazeta.ru Аляксандр Кажэўнікаў адзначыў, што, наколькі яму вядома, "у якасці пакарання за сыход каманды з цырымоніі ўзнагароджання... зборная Расіі можа быць пазбаўлена сярэбраных медалёў". Кажэўнікаў падкрэсліў: "Такі варыянт дакладна разглядаецца".
2014 год: Фіны слухаюць расійскі гімн. 2015: Расіяне сыходзяць з канадскага
Фота: izvestia.ru