Ідэйка для "ссабойкі": гіганцкую каўбасу і батон пад яе паказалі ў Мінску

"Мега-каўбаса" для "мега-ссабойки"

"Мега-каўбаса" для "мега-ссабойки" / "Минск-Новости"

У Мінску паказалі гіганцкую палку каўбасы "Барбадас па-гомельску" вагой 15 кілаграм і дыяметрам у 15 сантыметраў. Каўбасу прывезлі з Гомеля для выставы "Зробім разам".

“Каб прыгатаваць выраб такога памеру, мы замовілі спецыяльную абалонку, якую напоўнілі на нашай вытворчасці з дапамогай шпрыца, зварылі, а пасля пракапцілі. Усе тэхналагічныя працэсы былі выкананыя", — цытуе" Менск-Навіны " прадстаўніка Гомельскага мясакамбіната.

Каб ператварыць гіганцкую каўбасу ў гіганцкую "ссабойку", патрэбен яшчэ гіганцкі батон. Яго спяклі на іншым гомельскім прадпрыемстве. Вага батона — тры кіло, а даўжыня — крыху больш за метр (багетам на зайздрасць).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі