Індывідуальную гонку біятланістак у Паклюцы выйграла немка Дэніз Херман

Індывідуальную гонку біятланістак у Паклюцы выйграла немка Дэніз Херман

У славенскай Паклюцы 24 студзеня прайшла індывідуальная гонка сярод жанчын на шостым этапе Кубка свету па біятлоне. 

Першае месца заваявала немка Дэніз Херман, якая пераадолела 15 км за 41 хвіліну 33,4 секунды, не зрабіўшы ніводнага промаху (0+0+0+0). Срэбра выйграла шведка Ханна Эберг, якая адстала ад пераможцы на 59,2 секунды (0+1+0+0). Трэцяй на п'едэстал паднялася францужанка Анаіс Бяскон, якая саступіла лідару 1 хвіліну 15,7 секунды (0+0+0+0).

У беларусак найлепшы вынік паказала Алена Кручынкіна, якая прыйшла 36-й. Ганна Сола фінішавала 56-й, Ірына Кручынкіна — 64-й. Ірына Крыўко не фінішавала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі