Ініцыятыўную групу Лябедзькі заклікаюць не парушаць заканадаўства
Але папярэджанне групе не вынеслі.
Мінскі гарадскі выбаркам заклікаў ініцыятыўную групу старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі не парушаць выбарчае заканадаўства. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў чалец камісіі ад Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч.
У выбаркаме кажуць, што прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Лябедзькі падчас пікетаў раздаюць агітацыйную прадукцыю.
Аднак папярэджанне ініцыятыўнай групе не выносілася.
Дарэчы, 4 жніўня Аб'яднаная грамадзянская партыя правяла ля будынку КДБ у Мінску пікет салідарнасці з палітвязнямі і сваякамі зніклых палітыкаў. Ініцыятарам пікету стаў Лябедзька. У акцыі ўдзельнічалі 11 чалавек, якія трымалі партрэты палітвязняў і зніклых палітыкаў.
Па словах Каспяровіча, гэтая падзея на пасяджэнні камісіі не разглядалася.
На пікеце АГП насупраць КДБ патрабавалі вызвалення палітвязняў (фота)