Ірына Крыўко заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах

Ірына Крыўко заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах

Ірына Крыўко заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах пад Мінскам. У сераду ў індывідуальнай гонцы на 15 км беларуска саступіла толькі Ханне Эберг са Швецыі і Юліі Журавок з Украіны. У Крыўко былі два промахі, у Журавок — адзін, у Эберг — тры. Пераможцы гонкі Ірына саступіла 41,5 секунды.

"Гэта было нешта неверагоднае. Першы раз бягу па разбітай трасе", — так выказалася ў эфіры "Матч ТВ" пра гонку ў Раўбічах расійская біятланістка Наталля Гербулава.

Раней індывідуальную гонку на 20 км у мужчын выйграў Красімір Анеў з Балгарыі. Лепшым з беларусаў быў Раман Елётнаў, які заняў 15-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі