Ізраіль вызваліў яшчэ чацвярых закладнікаў, захопленых ХАМАС 7 кастрычніка
![Закладнікі, вызваленыя ў Сектары Газа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/photo_2024-06-08_13-39-00.jpg.webp?itok=AWGW4Hti)
Закладнікі, вызваленыя ў Сектары Газа / Калаж Еўрарадыё
Армія абароны Ізраіля правяла аперацыю ў Нусейраце ў цэнтры Сектара Газа. Падчас якой былі выратаваныя чацвёра заложнікаў. Гэта Ноа Аргамані (25 гадоў), Альмог Мэір (21 год), Андрэй Казлоў (27 гадоў) і Шломі Зіў (40 гадоў).
Усе яны былі захопленыя баевікамі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года. Вызваленыя заложнікі ўжо ў Ізраілі, і стан іх здароўя стабільны.
Ноа Аргамані — гэта тая самая дзяўчына, якую тэрарысты везлі 7 кастрычніка на матацыкле. Кадры з ёю абляцелі ўвесь свет.
![Израиль освободил ещё четверых заложников, захваченных ХАМАС 7 октября](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/noa.jpg.webp?itok=b1UcyjFj)
Вызваленне заложнікаў было б немагчыма без правядзення вайсковых аперацый на тэрыторыі Сектара Газа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.