Каб адчуць Бразілію, мінчукі займаліся капуэйрай
У Мінску праходзіць фестываль Feel Brazil. Але гэта не дні бразільскай культуры ці якая-небудзь стандартная арт-праграма. Ядро гэтага свята – танец-барацьба капуэйра, да якой гэтым разам арганізатары вырашылі дадаць самбу і перкусійнае шоў батукаду, іхныя майстар-класы, дыджэйскую вечарынку, фотавыставу і кінапаказы.
Таксама прадстаўнікі мінскага клуба капуэйры, госці (іх, дарэчы, прыехала на фестываль больш за сотню) з Расіі і нават Бразіліі наведалі школу-інтэрнат № 11 для дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця, каб паказаць, што майстры ўмеюць самі і чаму могуць навучыць літаральна за гадзіну. Дзеткі і іх настаўнікі былі ў захапленні. Намесніца дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай працы Любоў Кахановіч кажа, што такі досвед быў унікальным, бо звычайна дзеці толькі глядзяць канцэрт ці спектакль, а тут мелі магчымасць паўдзельнічаць самі.
Кахановіч: Тут усё трымаецца на рытме, музыцы, і няхай нашы дзеткі асаблівыя – паглядзіце, як яны гэта адчуваюць, паўтараюць і жадаюць прымаць у гэтым удзел.
Намесніца дырэктара і сама не супраць паспрабаваць пазаймацца капуэйрай. Тым больш, што Жаміль Раймунду (Мэстрэ Музэу), кіраўнік міжнароднай школы капуэйры FICAG з Бразіліі, кажа, што капуэйра выдатна пасуе для любога ўзросту. Дарэчы, там яна лічыцца нацыянальным набыткам і, паводле канстытуцыі, выкладаецца ў школах.
Мэстрэ Музэу: У Бразіліі можна займацца капуэйрай з 1–2 гадоў, а ў мяне займаецца жанчына, якой 50 гадоў. Ёсць нават капуэйра для людзей пенсійнага веку, якая аздараўляе, таму носіць назву капу-тэрапіі.
Хоць у Еўропе капуэйра больш папулярная сярод маладых і прасунутых. Яна дазваляе не толькі навучыцца абараняцца, авалодаць сваім целам, зрабіць яго больш пластычным, але і вырашыць псіхалагічныя праблемы. Са слоў галоўнага арганізатара Feel Brazil Людмілы Шастак, капуэйра выдатна гарманізуе асобу.
Шастак: Капуэйра шмат каму дапамагае, нават хоць бы ўсміхнуцца. У кожнага ёсць свой незавершаны гештальт, і капуэйра дазваляе яго завершыць. Што, толькі сушы нам есці ў мільёнах сушы-бараў, якіх набудавалі? Можна і капуэйру патанчыць.
Кожны, хто займаецца капуэйрай, можа крыху адчуць сябе бразільцам – энергічным, адкрытым, бо яны вельмі добра ўмеюць адпачываць.
Шастак: Іх вулічныя фэсты праходзяць штотыдзень. Гэта нагадвае свята горада, калі ўсе людзі выходзяць на вуліцу, але не з тым, каб напіцца піва і ляснуцца пад лаву. Яны ўсе выходныя танчаць бразільскія танцы, займаюцца капуэйрай.
Фестываль Feel Brazil працягваецца фотавыставай і кінапаказамі, якія можна паглядзець у кінатэатры “Перамога” да 23 кастрычніка.