Каманда Беларусі па мастацкай гімнастыцы заняла пятае месца на Алімпіядзе

Каманда Беларусі па мастацкай гімнастыцы заняла пятае месца на Алімпіядзе

У заключны дзень Алімпяды ў Рыа беларуская зборная па мастацкай гімнастыцы змагалася ў фінале групавых практыкаванняў у шматбор'і. Нашу краіны прадстаўлялі Ганна Дудзянкова, Марыя Кадобіна, Марыя Кацяк, Валерыя Пішчэліна, Арына Цыцыліна.

Беларускія гімнасткі выйшлі ў фінал з трэцім вынікам. Аднак у барацьбе за медалі нашы спартоўкі па выніках двух практыкаванняў набралі 35.299 балаў, паказаўшы пяты вынік.

Золата заваявала зборная Расіі, срэбра — у Іспаніі, бронза — у Балгарыі. На чацвёртым месцы апынулася каманда Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі