Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі працягнула бан для спартоўцаў з Беларусі і РФ

Беларускім гімнастам застаецца толькі глядзець еўрапейскія спаборніцтвы

Беларускім гімнастам застаецца толькі глядзець еўрапейскія спаборніцтвы / pixabay.com

Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі на Генеральнай асамблеі прагаласавала супраць вяртання беларускіх і расійскіх спартоўцаў на спаборніцтвы пад сваёй эгідай у 2024 годзе. Як гаворыцца ў паведамленні федэрацыі, яна не падтрымала рашэння Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG).

Як распавядала Еўрарадыё, Міжнародная федэрацыя гімнастыкі ў ліпені 2023-га дазволіла допуск спартоўцаў з дзвюх краін у нейтральным статусе. Пры гэтым не дапускаецца выкарыстанне сцяга і гімна, спартоўцы не павінны быць звязаныя з сілавымі структурамі і не павінны падтрымліваць расійскую агрэсію супраць Украіны.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дазволіў спартоўцам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе, але канчатковае рашэнне застаецца за фэдэрацыямі ў асобных відах спорту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі