Міжнародная федэрацыя гімнастыкі дапускае беларусаў і расіян да спаборніцтваў

На міжнародных турнірах чакаюць з'яўлення беларусаў і расіян / https://twitter.com/gymnastics/
На міжнародных турнірах чакаюць з'яўлення беларусаў і расіян / https://twitter.com/gymnastics/

19 ліпеня выканкам Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі вырашыў дапусціць беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў, якія праводзяцца пад яе эгідай. Але толькі ў якасці "індывідуальных нейтральных спартсменаў". Пры гэтым у іх не павінны быць сувязі з уладамі сваіх краін, нацыянальнымі федэрацыямі і нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі.

Спартсмены павінны падаць заяўку ў Міжнародную федэрацыю гімнастыкі. Тыя, хто атрымае статус "нейтральных спартсменаў", змогуць паўдзельнічаць у спаборніцтвах не раней за 1 студзеня 2024 года. Для іх распрацоўваюцца спецыяльныя правілы, якія трэба будзе строга выконваць.

"Дапускаючы расійскіх і беларускіх гімнастаў да ўдзелу ў спаборніцтвах у якасці незалежных нейтральных спартсменаў, FIG гарантуе захаванне правоў усіх спартсменаў і пасылае свету сігнал аб тым, што гімнастыка імкнецца да міру", — сказаў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Марынары Ватанабэ.

Пытанне ўдзелу беларусаў і расіян у Алімпіядзе федэрацыя пакінула Міжнароднаму алімпійскаму камітэту.

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі адхіліла зборныя Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў у сакавіку 2022-га пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. У траўні 2023-га выканкам арганізацыі вырашыў працягнуць іх адхіленне, нягледзячы на рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта. Аднак праз два месяцы пазіцыя змянілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі