Міжнародная федэрацыя гімнастыкі адхіляе зборныя Беларусі і Расіі

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі адхіляе зборныя Беларусі і Расіі

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG) з 7 сакавіка адхіляе зборныя Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў.

Спярша камандам абедзвюх краін забаранілі выступаць пад дзяржаўным сцягам і гімнам.

Таксама вядома, што былі адмененыя этапы Кубка свету ды іншыя мерапрыемствы, запланаваныя ў Беларусі і Расіі.

Пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны, якая вядзецца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, шэраг міжнародных спартовых федэрацый прыняў санкцыі супраць спартоўцаў з краін-агрэсараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі