Міжнародная федэрацыя гімнастыкі не дапускае беларусаў і расіян да спаборніцтваў

Міжнародныя спаборніцтвы праводзяцца без беларусаў ужо другі год / gymnastics.sport
Міжнародныя спаборніцтвы праводзяцца без беларусаў ужо другі год / gymnastics.sport

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі не дапускае беларусаў і расіян да спаборніцтваў. У пятніцу на пасяджэнні ў Турцыі выканкам арганізацыі вырашыў працягнуць іх адхіленне, нягледзячы на рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

У 2022-м пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны МАК даваў міжнародным спартыўным федэрацыям іншыя рэкамендацыі — адхіліць беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў. І Міжнародная федэрацыя гімнастыкі з 7 сакавіка 2022 года адхіліла зборныя Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў. Былі адмененыя ўсе турніры, запланаваныя ў РБ і РФ. У пачатку сакавіка сёлета "санкцыі" былі працягнутыя. Цяпер жа выканкам арганізацыі разгледзеў "новую ацэнку сітуацыі з расійскімі і беларускімі спартсменамі і афіцыйнымі асобамі" і вырашыў нічога не змяняць. Аднак будзе далей за ёй сачыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі