Канцэрт System of a Down у Ерэване (on-line-трансляцыя)
Знакамітыя рокеры граюць на Радзіме ў межах "Wake Up The Souls Tour", прысвечанага 100-годдзю генацыду армян.
System of a Down граюць вялікі канцэрт на плошчы Рэспублікі ў Ерэване. Выступ славутых музыкаў праходзіць у межах "Wake Up The Souls Tour", які прысвечаны 100-годдзю генацыду армян. На афіцыйным сайце каманда размясціла відэа з заклікам: "Далучайцеся да нас, каб дасягнуць справядлівасці ў гэтым пытанні".
Уваход на плошчу вольны, хоць і абмежаваны. На канцэрт S.O.A.D. могуць патрапіць каля 50 тысяч гледачоў.
Паводле: www.7or.am
Фота: www.metalinjection.net