У Беларусі "экстрэмісцкай" прызналі кнігу гісторыка Анатоля Тараса

У Беларусі "экстрэмісцкай" прызналі кнігу гісторыка Анатоля Тараса

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі кнігу Анатоля Тараса "Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.". Адпаведнае рашэнне вынес 12 верасня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. (Праўда, у спісе яна фігуруе пад дзіўнай назвай "Кароткі курс гісторыі Беларусі IXХ — XXI стст.".)

Гэта ўжо другая кніга Тараса, залічаная ў "экстрэмісцкія". У траўні "экстрэмізм" знайшлі ў зборніку яго артыкулаў “Беларусь на раздарожжы”.

Сёлета ў Беларусі былі прызнаныя "экстрэмісцкімі" кніга Віктара Ляхора "Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры", зборнік Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя" і раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі