Касі Салаўёвай пагражае яшчэ адзін суд?
Касі Салаўёвай, якую судзяць у Полацку за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт", уручылі яшчэ адну позву. Яе выклікалі на допыт заўтра, 9 красавіка, па крымінальнай справе, звязанай са знявагай дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК). Справа была распачатая ў сувязі з падзеямі 30 кастрычніка 2007 года. Тады ў Полацку невядомыя вывесілі над пракуратурай бел-чырвона-белы сцяг, а дзяржаўны разарвалі на часткі і прывязалі да дзвярэй.
Па словах Паўла Севярынца, на гэты момант К.Салаўёва знаходзіцца ў гарадскім аддзеле міліцыі, куды прывезлі затрыманага падчас акцыі пратэсту маладафронтаўца Аляксея Янушэўскага.
Севярынец: "На яго знайшлі нейкія незразумелыя дзве незакрытыя справы".
Прысуд К.Салаўёвай павінны абвесціць сёння ў 17.30.