Кавалеўскі: Ніякіх "цяжкіх" перамоваў у Лукашэнкі на мінулым тыдні не было

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / БелТА

Ніякіх перамоваў Лукашэнкі з прадстаўнікамі краін Захаду на мінулым тыдні не было. Пра гэта выданню "Зеркало" спасылаючыся на свае крыніцы распавёў дырэктар Агенства еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі.

"Не магу называць крыніцу. Але інфармацыя пра перамовы з прадстаўнікамі заходніх краін, як казаў Лукашэнка, не пацвердзілася, — сцвярджае Валерый Кавалеўскі. — Ад нашых партнёраў таксама не паступала сігналаў пра тое, што ў мінулую пятніцу былі хоць нейкія сустрэчы іх прадстаўнікоў з Лукашэнкам — як у індывідуальным, так і ў групавым фарматах".

19 кастрычніка, выступаючы на сёлетніх рэспубліканскіх "Дажынках" у Валожыне, кіраўнік краіны распавёў, што надоечы правёў цяжкія "непублічныя" перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў. Падрабязнасцямі ён не падзяліўся, толькі запэўніў, што за працэсамі ў Беларусі ўважліва сочаць. 

Яшчэ раней з'явілася інфармацыя пра візіт у Мінск супрацоўніка дыпламатычнай службы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Кевіна Дойла. Паводле Кавалеўскага, гаворка ідзе хутчэй не пра перамовы, а пра вывучэнне пазіцый і абмен думкамі па некаторых пытаннях.

"Сярод палітычных зняволеных у Беларусі ёсць амерыканскі грамадзянін Юры Зянковіч, — нагадвае Валерый Кавалеўскі. — Верагодна, яго вызваленне таксама абмяркоўвалася на сустрэчы Дойла і прадстаўнікоў беларускага МЗС. Хаця, як я разумею з паведамленняў СМІ, нейкіх вынікаў дасягнуць не ўдалося. Тым не менш, я таксама думаю, што палітычныя зняволеныя былі толькі адной з тэм абмеркавання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі